Урок беларускай мовы [kino ŭ pi].

Героі фільму – маладыя дэмакратычныя актывісты. Яны раздаюць недзяржаўную прэсу, раскідваюць улёткі, ладзяць вулічныя акцыі, за гэта іх часта арыштоўваюць. Рэжысэр раскрывае праблему закрытага Беларускага гуманітарнага ліцэю, навучэнцы якога нелегальна вучацца й здаюць іспыты экстэрнатам; незалежных музыкаў, якім закрытая дарога на радыёстанцыі й тэлевізію, і яны вымушаныя даваць паўпадпольныя канцэрты.

Фільм атрымаў 19 узнагародаў на разнастайных міжнародных конкурсах і фестывалях.

У нас гарбата, кава, пячэнькі, з вас адзін беларускі рубель (ці 10 грыўняў).